Дыфузная туманнасць | |
---|---|
Гісторыя даследавання | |
Адкрывальнік | Джон Гершэль |
Дата адкрыцця | 8 чэрвеня 1837 |
Абазначэнні | NGC 6357, ESO 392-SC10, CED 142 |
Назіральныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | Эмісійная туманнасць з рассеяным скопішчам |
Прамое ўзыходжанне | 17h 24m 43,5s |
Схіленне | -34° 12' 05" |
Бачныя памеры (V) | 25,0' × 25,0' |
Сузор’е | Скарпіён |
NGC 6357 (іншыя абазначэнні — ESO 392-SC10, CED 142) — эмісійная туманнасць з рассеяным скопішчам у сузор’і Скарпіён, якая знаходзіцца на адлегласці 8000 светлавых гадоў ад нас. Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Сваімі абрысамі NGC 6357 напамінае лангуста, таму ў астранамічнай літаратуры яна часта згадваецца як туманнасць Амар[1] (англ.: Lobster Nebula[2]).
Сярод назваў таксама сустракаюцца «Вайна і мір», дадзенае вывучальнікамі групы MSX[3] і RCW131 по каталогу RCW[4].
© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search